У жніўні 2026 года ў старадаўняй Друі на Браслаўшчыне прайшоў чарговы мастацкі пленэр пры мясцовай парафіі Найсвяцейшай Тройцы. Сёлета падзея атрымала назву "Друя – месца спаткання гісторыі і мастацтва".

Упершыню акрамя стварэння мастакамі жывапісных палотнаў, у сценах касцёла штовечар ладзіліся творчыя сустрэчы. Яны дапамаглі мясцовым жыхарам і гасцям глыбей пазнаёміцца з літаратурнай і гістарычнай спадчынай краю. Адзін з такіх вечароў быў прысвечаны творчасці кс. Ільдэфанса Бобіча. Гэтае імя добра ведаюць і памятаюць у Друі. Памяткі пра святара можна знайсці ў Касцёле Найсвяцейшай Тройцы, дзе ўсталявана мемарыяльная дошка ў гонар святара, мясцовым Доме культуры, дзе захоўваюцца мемарыяльныя прадметы сям'і Бобічаў, а таксама ва ўспамінах мясцовых жыхароў, якія захоўваюць у сямейных альбомах фотаздымкі са святаром.  У дакладзе  "Святар-пісьменнік Ільдэфанс Бобіч (Пётра Просты)" літаратуразнаўца Алена Карп прадставіла святара як чалавека высокай адукацыі і вялікіх мастацкіх здольнасцей. У нашай радыйнай праграме пачытаем фрагменты артыкула Алены Карп, а таксама творы святара і пісьменніка Ільдэфанса Бобіча.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Даўмана 13Б
МiнГарВыканКам / УНП 192658625 / Прыватная інфармацыйная ўстанова «Радыё РМ» 02.06.2016 ®
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00