Радыё Марыя збірае пакецікі блакітнага колеру!
Сябры, прыходзьце да нас у госці і прыносьце з сабой выкарыстаныя пакецікі, з якіх нашыя валанцёры звяжуць модныя торбачкі. У авоські можна пакласці тэлефон і слухаць «Радыё Марыя» і на прыродзе, і на агародзе.
Таксама будзем радыя вашай дапамозе ў стварэнні такіх аксесуараў марыйнага колеру.
Ужо можна рабіць і перадзамовы. Далучайцеся да экалагічнай ініцыятывы ад нашага радыё!