Тэкставая расшыфроўка:

Хвала Хрысту, шаноўныя радыёслухачы! 

Распачынаем нашу праграму “101 пытанне да святара”, якая выходзіць у сераду ўвечары. Дзякуем за пытанні, якія вы нам дасылаеце. Іх вельмі шмат, і ўсе яны даволі цікавыя і розныя. Сёння я адкажу на некалькі з гэтых пытанняў, а на астатнія наступным разам, таму што іх вельмі шмат. Таксама, як я заўсёды кажу, кожны з вас можа патэлефанаваць да нас у студыю «Радыё Марыя» і задаць сваё пытанне ў прамым эфіры. А перад тым, як распачнём нашу гаворку, памолімся, каб Найсвяцейшая Панна Марыя ўкрывала нас сваім плашчом, а Пан Езус перад усім даваў Духа Святога, каб мы сапраўды змаглі гэтыя пытанні зразумець і прыняць іх. Бо вельмі часта здараецца, што задаюць пытанне, а потым кажуць: “Што ён там кажа?” І папросту не прымаюць таго, што святар кажа.

“Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. І ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная і благаслаўлёная. О Пані наша, Апякунка наша, Суцяшальніца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваім нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.”

Першае пытанне, над якім мы сёння паразважаем, датычыцца Сакрамэнту шлюбу: “Ці праўда, што ў католікаў Сакрамэнт сужэнства падчас Літургіі вянчання ствараецца імі самімі, а не святаром?”

Трэба адзначыць, што ёсць дакументы Касцёла: Кодэкс Кананічнага права і Катэхізіс Каталіцкага Касцёла. Перад усім, Катэхізіс, а таксама  каноны 1055-1057 кажуць нам аб згодзе і аб саюзе. 

На жаль, Кодэксу Кананічнага права пакуль што на беларускай мове няма. Я ведаю, што наш канцлер ксёндз-канонік Дзмітрый Пухальскі займаецца перакладам, але не вядома, калі гэта будзе. 

Канон 1055: “Брачный союз, посредством которого мужчина и женщина устанавливают между собою общность всей жизни, по самой природе своей направлен ко благу супругов, а также к порождению и воспитанию потомства. Этот союз, заключаемый между крещеными, был возведен Христом Господом в достоинство таинства.”

Гэта значыць, Пан Езус аб шлюбе сказаў, што гэта – Сакрамэнт. “Поэтому между крещеными не может состояться такой действительный брачный договор, который тем самым не был бы таинством.”. І далей канон 1056 працягвае: “Существенными свойствами брака являются его единство и нерасторжимость, которые в христианском браке обретают особую крепость благодаря таинству.”. Альбо, дзякуючы Сакрамэнту. 

Канон 1057: “Брак создается согласием сторон, законным образом выраженным юридически дееспособными лицами. Это согласие не может заменить собою никакая человеческая власть. Брачное согласие – это акт волеизъявления, которым мужчина и женщина посредством неотменимого договора взаимно отдают и принимают друг друга, чтобы заключить брак.”

А вось тое, што наконт нашага пытання напісана ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла (Капіты 1621-1624): “Литургическое совершение Брака (венчание). В латинском обряде брак между двумя верующими католиками обыкновенно имеет место во время Святой Мессы, в силу существующей связи всех таинств с Пасхальной тайной Христа. В Евхаристии осуществляется воспоминание Нового Завета, в котором Христос навсегда соединился с Церковью, Своей Возлюбленной Невестой, за которую Он предал Себя. Стало быть, супругам подобает запечатлеть свое согласие отдать себя друг другу дарованием своей собственной жизни, соединяясь с жертвой Христа за Свою Церковь, совершающейся в евхаристическом жертвоприношении, и принимая Евхаристию, чтобы, приобщаясь одному и тому же Телу и одной и той же Крови Христа, они стали «единой плотью» во Христе. Как тáинственный жест освящения, литургическое совершение Брака (венчание) (...) само по себе должно быть действительно, достойно и плодотворно. Поэтому будущим супругам подобает подготовить себя к совершению брака через таинство Покаяния.”. Капіт 1623: “Согласно латинской традиции сами супруги как служители благодати Христовой взаимно преподают друг другу таинство Брака, выражая перед Церковью свое согласие. В традициях Восточных Церквей священники (епископы или пресвитеры) являются свидетелями обоюдного согласия супругов…”.

 У праваслаўнай царкве вянчанне ўдзеляе святар. “… но также для действительности таинства необходимо их благословение.” 

Я недарэмна  прачытаў капіт 1623. Чалавек злучаецца з іншай асобай, як Хрыстус са сваім Касцёлам. І яшчэ раз прачытаю: “Согласно латинской традиции сами супруги как служители благодати Христовой взаимно преподают друг другу таинство Брака, выражая перед Церковью свое согласие.” Гэта і ёсць адказ на нашае пытанне: “Ці праўда, што ў католікаў Сакрамэнт сужэнству падчас Літургіі вянчання ствараецца імі самімі, а не святаром?” 

Святар з’яўляецца сведкам з боку Касцёла. Ён благаслаўляе, калі ёсць прысяга, якую вымаўляюць сужонкі, жаніх і нявеста. Пасля гэтага святар кажа: “Уладаю, дадзенаю мне Касцёлам, гэты шлюб я пацвярджаю і благаслаўляю: у імя Айца, і Сына, і Духа Святога”. А перад гэтым кажа: “Што Бог злучыў, няхай чалавек не разлучае.” 

І ёсць яшчэ адзін дадатак. У Касцёле благаславіць смешаны шлюб, калі ёсць католік і праваслаўная, ці праваслаўны і каталічка, можа толькі святар. Для параўнання, у праваслаўнай царкве гэты Сакрамэнт удзяляе святар ці біскуп. 

Другое пытанне: “Ці лічыцца забабонам, калі нявеста кідае вянок, а яго ловяць, каб даведацца, хто наступны будзе браць шлюб?” 

Наконт гэтага пытання ёсць Капіт 2111 у Катэхізісе Каталіцкага Касцёла, у якім падаецца, што з’яўляецца забабонам. “Суеверие — это искажение религиозного чувства и предписываемого им поведения. Оно может оказать влияние и на поклонение истинному Богу, например, когда приписывают как бы магическое значение действиям, в ином плане законным или нужным. Связывать действенность молитв или сакраментальных знаков с одной только материальной их стороной, вне требуемого ими внутреннего расположения, означает впасть в суеверие.”. Паглядзіце, калі гэта здзяйсняецца на вяселлі, то папросту чалавек спадзяецца: “Ох, там нехта будзе мужам ці жонкай!” Ці нешта іншае падобнае… У такіх выпадках папросту ёсць вера не ў Пана Бога. І гэта, сапраўды, забабон. Некаторыя лічаць, што гэта проста такая гульня ці забава. Як, напрыклад, варажба перад Божым нараджэннем, калі чалавек нешта кідае. Памятаю, мне мама распавядала, як бяруць нейкія дровы ці валёнкі і кідаюць праз плот. Альбо іншыя рэчы. Гэта таксама, нібыта нейкая забава. Гэтая забава нічога не дае, таму католік не павінен гэтага рабіць. Хаця сёння існуе вельмі шмат розных забабонаў. Нават з’яўляюцца нейкія новыя. Аднойчы хтосьці мне на электроную пошту даслаў такую рэч: “Перашлі гэтую рэч…”. І далей такое: “Калі ты не перашлеш гэта, то табе не пашанцуе.” 

Таксама ёсць нават рэлігійныя забабоны. “Перашлі гэтую малітву дзесяці. Калі ты не перашлеш, то будзе табе пакаранне.” Чалавек папросту не верыць. Малітва – гэта знак веры, а не тое, што камусьці перашлеш ці не перашлеш. Гэта, так званы, “Ланцужок шчасця”. Але вынікі гэтага не залежаць ад таго, каму ты перашлеш ці не перашлеш. А толькі залежаць ад таго, як ты да гэтага падыходзіш. Таму гэтым таксама лепей не займацца. Ёсць іншыя забавы, якімі можна забаўляцца. Вера невядома ў што: хто зловіць гэты букет ці нешта іншае. У Польшчы, напрыклад, нявеста кідае  вэлюм (фату). І чалавеку здаецца, што нешта там будзе. Не. Папросту вера не такая. Трэба верыць Пану Богу. Ведаеце, мой духоўны айцец - ксёндз Мячыслаў, які жыў у Мінску, калі да яго прыходзілі маліцца аб сужонку ці сужонцы, пытаўся, ці молішся ты сам. Аб сужонцах трэба маліцца, а не хапаць ці кідаць нейкі букет і думаць, ці будзе хтосьці. Таму такія забавы, яны не вельмі добрыя і нічога добрага яны не даюць.

Наступнае пытанне: “Як зразумець бязгрэшнасць Папы Рымскага?” Перад усім, не бязгрэшны Папа Рымскі. Бязгрэшным ёсць адзін толькі Пан Бог. Папа Рымскі спавядаецца, як і ўсе іншыя людзі. У каталіцтве існуе дагмат наконт беспамылковасці Папы Рымскага. Гэты дагмат быў прыняты на Першым Ватыканскім саборы. Ён гаворыць перад усім пра тое, што кожнае афіцыйнае (ex cathedra, гэта значыць, як прадстаўнік Езуса Хрыста на зямлі, Яго намеснік) навучанне Папы ў справах веры, маралі і дысцыпліны трэба прымаць як беспамылковае і абавязковае для кожнага католіка. Памылкова блытаць рускія словы “безгрешность” і “непогрешимость” ад слова “погрешность” – памылка.  Гэта і ёсць беспамылковасць. І гэта зусім не азначае, што Папа з’яўляецца без граху. Згодна з гэтым дагматам, такая веранавучальная беспамылковасць з’яўляецца дарам Духа Святога, дадзеным Папе Рымскаму як пераемніку апостала Пятра. Мы кажам, што Папа з’яўляецца Пятром нашага часу. Зараз Папа Францішак з’яўляецца Пятром нашага часу. І гэта ўсталявана на моцы апостальскай спадкаемнасці, а не на яго асабістых дадзеных. Паўтаруся, Папа, як чалавек, спавядаецца і не з’яўляецца бязгрэшным. Бязгрэшнасць ёсць толькі ў Пана Бога. Ён адзіны бязгрэшны і не мае ніякага граху. Пан Бог не можа саграшыць па самой прыродзе. Гэта не значыць, што Ён не можа зграшыць, але Яму папросту гэта праціўна. Беспамылковасць – гэта, папросту, трыумф навучання Касцёла. Папа з’яўляецца Вышэйшай уладай і вышэйшым кіраўніком – главой Калегіі біскупаў. Папа таксама можа збіраць Саборы. Аб усім гэтым гавораць Канон 336 і 337 Кодэксу Кананічнага права: “Вселенский Собор есть институциональное выражение этой власти в торжественной форме”. Гэта азначае, што Сабор з’яўляецца выразам улады Папы. 

А зараз крыху з гісторыі дагмата аб беспамылковасці Папы Рымскага. 

18 ліпеня 1870 года на Першым Ватыканскім Саборы была прынята Дагматычная канстытуцыя Pastor Aeternus, і менавіта ў ёй быў абвешчаны гэты дагмат. І зноў прачытаю на расейскай мове:  “Наряду с утверждением «ординарной и непосредственной» власти юрисдикции понтифика во вселенской Церкви. В догматической конституции определены условия — произнесение ex cathedra, а не частное учительство, и сфера применения — суждения о вере и нравственности, вытекающие из истолкования Божественного Откровения.”. Гэта значыць, што словы Папы ex cathedra не нешта прыватнае. Менавіта такім чынам быў абвешчаны дагмат “Аб Унебаўзяцці Найсвяцейшай Панны Марыі”. Гэта было ex cathedra у 1950 годзе. Папа напачатку спытаў усіх біскупаў, а потым ex cathedra (толькі не экс катЭдра, а экс кАтэдра) ён абвесціў гэты дагмат.

“Ці з’яўляецца акупунктура грахом?” Я прачытаю вам адну малітву, якая не ёсць экзарцызмам. Малітва аб вызваленні, якую кожны святар можа чытаць над людзьмі. Святар чытае моцаю Імені Езуса Хрыста: “Няхай у цябе будуць поўнасцю знішчаны ўсе магчымыя наступствы спірытызму, акультызму…” Там далей: ”…чараўніцтва, варажбярства, біяэнэргетыкі, гамеапатыі, акупунктуры і акупрэсуры”. Гэта, так званыя, фальшывыя аздараўленні. Па сведчанням экзарцыстаў, людзі, якія гэтым усім карыстаюцца, маюць не вельмі добрыя наступствы. Я сам аднойчы маліўся над адным чалавекам. І я пачуў ад Пана Бога такое слова “іглаўкалыванне”. У гэтага чалавека былі такія невядомыя, амаль што эпілептычныя з’явы… Таксама нешта яго палохала, ён бачыў нейкія цені. Я памаліўся, а потым запытаўся, ці карыстаецца гэты чалавек іглаўкалываннем? Акупунктура і акупрэсура – гэта таксама дзесьці там блізка. Ён адказаў станоўча. Тады я сказаў, што лепей не карыстацца і потым яшчэ некалькі разоў памаліўся. Пасля гэтага ў таго чалавека зніклі тыя невядомыя станы. Таксама існуе яшчэ звычайнае асвячэнне вады і солі, апісанае нават у Імшале. Я памаліўся над вадой і соллю і той чалавек пачаў піць гэтую ваду з соллю. Я потым пытаўся пра лёс таго чалавека і пачуў у адказ, што ўсё ў яго добра і ён адчувае сябе здаровым. Вярнуся цяпер да нашага пытання і адзначу, што лепей гэтым усім не карыстацца і не займацца. Святы Павел напісаў у 6 раздзеле Першага паслання да карынцянаў: “Усё можна, але не ўсё карысна.”. Адзін мой знаёмы экзарцыст кс.Анджэй з Варшавы сказаў калісьці, што чалавек аддасць душу злому за здароўе. Чалавек лезе куды невядома, потым мае з гэтага праблемы. Таму лепей гэтым не займацца.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00