Пра засмучанасць і біблійны сэнс слова “сэрца”, пра тое, ці можна маліцца аб навяртанні сатаны і куды можна дзець часовыя крыжы з могілак - адказы святара на гэтыя пытанні тут:


Расшыфроўка:

Хвала Хрысту, шаноўныя радыёслухачы! Распачынаем нашу праграму, у якой я буду адказваць на пытанні. За пультам зараз сядзіць Марк, які дапамагае мне, каб усё дзейнічала. Вельмі дзякую за тое, што вы дасылаеце пытанні. Пытанні рознастайныя і вельмі цікавыя. Яшчэ раз скажу, што праз гэтыя адказы я і сам шмат чаго ўзагдваю таго, што было ў семінарыі і ва ўніверсітэце. Таму што, па-просту кажучы, ёсць рэчы, якімі я карыстаюся і якія я ведаю, напрыклад, гэта датычыцца таго, аб чым мы размаўлялі наконт ёгі, акупунктуры і акупрэсуры, кадзіравання і г.д.

І той дакумент “Езус Хрыстус – Даўца вады жывой” сведчыць, што ўсё гэта звязана з акультызмам і гэта лепей не рабіць таму, што ад гэтага бываюць праблемы. Таксама мне задавалі пытанне пра гамеапатыю. На яго я адкажу наступным разам.

І першае пытанне на сёння: “Якія парады даў бы духаўнік ксёндз Аляксандр тым, хто часта знаходзіцца ў стане засмучэння?”

Я даю парады, але і не толькі я. На гэтае пытанне добра адказвае Святое Пісанне, а менавіта Евангелле паводле святога Яна. Перапрашаю…Евангелле паводле святога Мацвея. Па Яну я пісаў працу, таму ён заўсёды ў мяне ў галаве. Я прачытаю з Евангелля паводле святога Мацвея, гэта тлумачэнне Новага Запавету нашай камісіі (прым. Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі).

 Мы выкарыстоўваем гэты тэкст, які афіцыйна зацверджаны.  “Езус праслаўляе Айца. У той час, адказваючы, Езус сказаў: «Праслаўляю Цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што Ты закрыў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо так было Табе даспадобы. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына, апроч Айца; і Айца ніхто не ведае, апроч Сына і таго, каму Сын захоча адкрыць.” (пар. Мц 11,25-27). 

Менавіта тут святы Мацвей піша, што мы, па-просту, павінны быць, як дзеці. Тое, што Бог адкрывае, мы павінны гэта прымаць. І гэта першае – паверыць у Божую любоў. Паверыць, што Бог чалавека любіць. Што Бог заўсёды з чалавекам побач. І гэта – крыніца таго, што мы, па-просту, можам прыняць. Тое, што Бог нам адкрывае, прыносіць радасць. Пра радасць быў цэлы цыкл канференцый. 

Зараз мы разважаем аб плодзе Духа Святога і аб адным з аспектаў – аб супакоі. Першым была любоў, затым была радасць. Быў цэлы цыкл катэхезаў і канферэнцый, якія можна знайсці і паслухаць у нашым архіве. Што далей кажа Пан Езус: “Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для сваіх душаў. Бо ярмо Маё прыемнае, і цяжар Мой лёгкі.” (Пар. Мц 11,28-30). 

Вось менавіта засмучаныя - гэта абцяжараныя людзі. Перад усім трэба прыходзіць да Езуса Хрыста і прасіць Яго, каб Ён напоўніў сэрца тваё, маё…кожнага з нас радасцю і сваім супакоем.  “Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас.” (пар. Мц 11, 28). 

Езус Хрыстус з’яўляецца крыніцай нашага жыцця. Ён дае Духа Святога, Які менавіта ўдзяляе нам Дары радасці, любові і іншыя. Недарэімна ў Пасланні да Рымлянаў святы Павел піша: “… што любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Святога, які дадзены нам.” (пар. Рым 5,5). Таму “Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас.” (пар. Мц 11,28). 

Трэба навучыцца, як кажа нам Езус Хрыстус: “навучыцеся ад Мяне, бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для сваіх душаў.” (пар. Мц 11,29). Смутак – гэта недахоп супакою. 

Таму трэба проста жыць, даваць Богу месца ў сваім жыцці. І Ён перамене смутак у радасць. Гэта не маі словы, гэта словы са Святога Пісання. Усё - крыніца наша ў Бога. 

Таму патрэбна разважаць над Святым Пісаннем, прымушаць самога сябе. Прыходзіць такі часам стан крызісу. Але гэта добра. Пан Бог дапускае такі стан, але гэта не доўга.  

 У Евангеллі паводле святога Яна Езус Хрыстус кажа: “Жанчына, калі нараджае, смуткуе, бо прыйшла яе гадзіна. Калі ж народзіць дзіця, ужо не памятае з радасці пра боль, бо чалавек нарадзіўся на свет.” (пар. Ян 16,21)  Так і ёсць. Ёсць смутак, але калі праходзім праз яго, праяўляецца радасць, якую дае Бог. 

Бог з’яўляецца крыніцай радасці. Таму трэба памятаць аб неабходнасці разважаць над Святым Пісаннем, чытаць яго, маліцца.

 Калісьці мой духоўный айцец даў мне параду. Пднойчы я прыехаў да яго і кажу: “Ойча, не маю супакою ў сэрцы. Мне так цяжка”. Ён кажа: “Маліся на Ружанцы”. І да гэтай пары я стараюся кожны дзень маліцца чатыры часткі Ружанца, а іншым разам і пяць, і шэсць, калі еду недзе. І праз гэту размову з Панам Богам, праз Найсвяцейшую Панну Марыю, разважанні з Паннай Марыяй таямніцаў Ружанца, Пан улівае радасць.

 Недарэмна, калі Найсвяцейшая Панна Марыя прыйшла да Альжбэты, то спяваючы гімн, Яна заспявала такія словы: “і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу” (пар. Лк 1,47).  

Трэба прыняць, што Езус Хрыстус з’яўляецца Панам і Збаўцам. І тады смутак будзе вельмі лёгка адыходзіць у Езусе Хрысце.  Думаю, што я адказаў на гэта пытанне.

 

Другое пытанне: “Што азначае ў Бібліі слова “сэрца”?” Звернемся да Біблійнага слоўніка і Біблійскага багаслоўя.  Я вам ператлумачу артыкул з гэтага слоўніка, якім я карыстаюся вельмі часта. Гэта слоўнік пад рэдакцыяй Ксаўе-Леон-Дзюфора. І ў ім ёсць наступнае – разуменне габрэйскага слова, якое выкарыстоўваецца крыху ў іншым значэнні, чым мы яму надаем звычайна ў еўрапейскіх мовах.

Беларуская ці руская мова адносяцца да еўрапейскіх моваў. Значэнне фізіялагічнае – яно тое ж самае. Напрыклад, з таго, што напісана ў Святым Пісанні ў Другой кнізе Валадарстваў, на рускай мове: “И поставил он охранные войска в Идумее; во всей Идумее поставил охранные войска, и все Идумеяне были рабами Давиду. И хранил Господь Давида везде, куда он ни ходил.” (пар. 2 Вал 8,14) …Перапрашаю…Трэба іншая глава: “Иоав сказал: нечего мне медлить с тобою. И взял в руки три стрелы и вонзил их в сердце Авессалома, который был еще жив на дубе.” (пар. 2 Вал 18,14). Сэрца жывое. Іншае значэнне, якое трохі адрозніваецца. У нашым сэнсе слова “сэрца” выклікае ўявы аб пачуццях. 

У габрэйскай мове слова “сэрца” азначае унутраную сутнасць чалавека. Гэта зноў у вельмі шырокім сэнсе слова. Паняцце “сэрца” уключае ў сябе не толькі пачуцці.

Зноў з Другой кнігі Валадарстваў: “И пришел вестник к Давиду и сказал: сердце Израильтян уклонилось на сторону Авессалома.” (пар. 2 Вал 15,13). Тут сэрца - ўжо не толькі пачуцці. Яшчэ Кніга Псальмаў гаворыць: “Ты дал ему, чего желало сердце его, и прошения уст его не отринул,” (пар. Пс 20,3). Тут сэрца не фізічнае. 

А сэрца, як вельмі часта мы кажам, што прагненні розныя бываюць. Тут таксама ёсць і думкі, і ўспаміны, і ўзгадванні, намеры розныя, рашэнні. Пан Бог даў чалавеку сэрца, каб мысліць. “Исполнил их проницательностью разума и показал им добро и зло.” (пар. Сір 17,6). 

У Псальмах таксама вельмі часта сустракаецца гэта. “Совет же Господень стоит вовек; помышления сердца Его - в род и род.” (пар. Пс 32, 11). Псальмы 32 і 33 кажуць нам аб гэтым. 

Сэрца Бога – Яно любячае Сэрца. Першая кніга Валадарстваў кажа аб шырыні сэрца, што азначае шырыню ведаў. З Кнігі Прыпавесцей: “отдай сердце твое мне” (пар. Прып 23,26). 

Гэта можа азначаць: “быць уважлівым да маіх слоў”. Таксама тут датычыць гаворка і аб бязлітаснасці сэрца. Зноў з Кнігі Прыпавесцяў: “ожесточенное сердце говорит о тупом уме” 

У залежнасці ад кантэксту сэнс можа звужвацца да інтэлектуальнага.  Вось што гавораць Псальмы (95 (94)): “Не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя.” Каб не былі яны цвёрдымі, каменнымі. Ёсць на гэту тэму і ў Новым Запавеце: “Пазнаўшы гэта, Езус сказаў ім: «Чаму разважаеце, што не маеце хлеба? Хіба не разумееце і не ведаеце? Ці яшчэ скамянелыя сэрцы вашы?” (пар. Мк 8,17)

Вось і такое бывае, што выступае інтэлектуальны аспект. Ці наадварот. Кніга Дзеі Апосталаў: “Вы з цвёрдым каркам, з неабрэзаным сэрцам і вушамі, вы заўсёды працівіліся Духу Святому; як айцы вашыя, так і вы.” (пар. Дз 7,51). – пашырае гэтыя дзеянні. Тут трэба вельмі часта пранікаць за грань псіхалагічную розных гэтых адрозненняў. У сам цэнтр сутнасці чалавека. Ці ён вядзе нейкі дыялог з самім сабою. Як, напрыклад, Кніга Быцця 17,17  ці Кніга Другазаконняў 7,17. Чалавек бярэ на сябе адказнасць, адкрываецца ці замыкаецца на дзеянне Божае. Так кажуць, што сэрца чалавека зачынена.

Але ў канкрэтнай антрапалогіі, у Бібліі сэрца чалавека з’яўляецца крыніцая яго свядомай асаблівасці, якая думае, разважае, вольна мысліць, вольная да месца для канчатковых яго вырашэнняў. Напісана аб законе ў Пасланні да Рымлянаў: “Яны паказваюць, што Закон упісаны ў іх сэрцы, аб чым сведчыць іхняе сумленне ды думкі, якія то абвінавачваюць, то апраўдваюць адна адну” (пар. Рым 2,15). 

Таксама таямнічага месца дзеяння Пана Бога. І ў Старым, і ў Новым Запавеце сказана, што сэрца – ёсць месца, дзе чалавек сустракаецца з Панам Богам. І гэта сустрэча канчаткова ажыццяўляецца  ў чалавечым сэрцы і Сэрцы Сына Божага. Пан Езус – Бог – стаў Чалавекам. Вось так апісвае сэрца Біблія.

 

Наступнае пытанне: “Ці можна маліцца аб навяртанні сатаны?”

Зноў жа звяртаемся да слоўніка “Біблійныя веды”, дзе коратка ўсё пададзена. Перад усім скажам, што сатана ўзбунтаваўся. “Сатана” ў перакладзе з габрэйскай мовы азначае праціўнік, ці з грэчэскай мовы “д’ябал” – паклёпнік, хлус. І гэтыя словы даволі часта выкарыстоўваюцца і сустракаюцца ў Бібліі ў Новым Запавеце. 

Перад усім, ён з’яўляецца ворагам задумы Божай. У Старым Запавеце не вельмі часта, здаецца, аб ім напісана. У Кнізе Ёва ёсць такое, што сатана прыходзіць і пытаецца ў Пана Бога. (пар. Ёў 1,9).   Ён не верыць у бескарыслівую любоў, з’яўляецца спакушальнікам. Аб гэтым напісана ў Кнізе Захарыі. І ў кнізе Новага Запавету – Пасланні святога Юды, калі размаўляе Арханёл Міхал з д’ябалам, то кажа “да запретит тебе Господь Бог” (пар. Юд 1,9). Можна сказаць, што ён сам выбраў гэты шлях з-за пыхі. 

І калі ён адышоў ад Бога, то спакусіў чалавека. Ён хітры, ён з’яўляецца айцом хлусні. Так на яго кажа Пан Бог – Езус Хрыстус. Спакуснік (Пасланне да Рымлянаў, Кніга Апакаліпсісу святога Яна 2,9). 

У Кнізе Мудрасці Саламона напісана, што зайздрасць д’ябала прыйшла ў Свет. Перад усім, ён з’яўляецца супраціўнікам хрысціянаў. І што будзе напрыканцы нам дае Апакаліпсіс святога Яна такімі асаблівымі вобразамі. Гэта апошняя кніга Новага Запавету, дзе апісваецца барацьба Касцёла.  “Узнялася бітва на небе. Міхал і ягоныя анёлы змагаліся з цмокам” – гэта сімвал д’ябала, сатаны. “ Ваяваў цмок і ягоныя анёлы, але не перамаглі, і не знайшлося ўжо месца для іх на небе. Таму скінуты быў вялікі цмок, змей старадаўні, называны д’яблам і сатаною. Той, які зводзіць увесь свет, быў скінуты на зямлю, і разам з ім былі скінуты ягоныя анёлы. І пачуў я моцны голас, які казаў з неба: «Цяпер настала збаўленне і сіла, і валадаранне Бога нашага, і ўлада Памазаніка Ягонага,”. (пар. Ап 12,7-10). Вось такія справы – змагаліся. Сатана змагаецца з Касцёлам. 

Ёсць у Апакаліпсісе “Знакі на небе”: “І нарадзіла яна сына, мужчыну, які будзе пасвіць усе народы жалезным кіем. Яе дзіця было забрана да Бога і да Ягонага трона. А жанчына ўцякла ў пустыню…” (пар. Ап 12,5-6). Гэта было таксама змаганне з сатаной, які з’яўляецца ворагам Езуса Хрыста.  Спакушэнне Езуса Хрыста – раздзел 4 Евангелля паводле святога Мацвея, раздзел 4 Евангелля паводле святога Лукі. І заўсёды гэта змаганне – бітва. “Тады раззлаваўся цмок на жанчыну і распачаў бітву з астатнімі яе нашчадкамі, якія захоўваюць запаведзі Бога і маюць сведчанне Езуса.” (пар. Ап 12,17). Вось такое змаганне.

А далей… Ён – антыхрыст і змагаецца, але канчатковая перамога будзе за Ягняці Царквы – Яго Нявесты. “Аднак звер быў схоплены, а разам з ім і фальшывы прарок, які чыніў перад ім знакі, з дапамогай якіх зводзіў тых, што прынялі кляймо звера і пакланяліся яго вобразу. Абодва былі жыўцом кінутыя ў вогненнае возера з палаючай серай.” (пар. Ап 19,20).

 “А д’ябал, які зводзіў іх, быў кінуты ў возера агню і серы, дзе і звер, і фальшывы прарок будуць мучыцца днём і ноччу на векі вякоў.” (пар. Ап 20,10). 

Таму, за яго навяртанне не можна і не трэба маліцца. Папросту, ён сам выбраў гэты шлях, адмовіўся ад Пана Бога дэфінітыўна, супрацьпаўстаў Пану Богу, узбунтаваўся супраціў Пана Бога.

 

Наступнае пытанне. Яно кароткае і пасля яго ўжо будзем заканчваць: “Куды можна дзець часовыя крыжы з могілак, калі на іх ўжо ўстаноўлены помнікі?” 

Самым лепшым будзе, калі гэта крыжы і над імі моляцца, то іх асвячаюць. Лепей іх спаліць. Калі яны добрыя, то можна ўзяць іх дадому і дзесьці паставіць. Але лепей, асабліва, калі няма куды паставіць, то спаліць гэты крыж.

 

На гэтым мы хіба закончым. Яшчэ было пытанне, якое я хацеў агучыць: “Як супрацоўнічаць з Ласкай Божай”, але адкажу наступным разам, бо ўжо заканчваецца ў нас час. Але вось ўсё ж такі яшчэ адно пытанне, якое датычыцца рэчаў, пра якія я хацеў бы паразмаўляць. Мы размаўлялі з вамі пра забабоны і такія рэчы, калі дасылаюць такія, як кажуць, “ланцугі” і пры гэтым кажуць, што калі будзеш маліцца, то табе не будзе, а калі не будзеш маліцца, то табе нешта там будзе. Гэта рэлігійныя забабоны. Не трэба ў гэта верыць. І таксама, калі распаўсюджваюць розныя такія рэчы, як “Пячатка Бога Жывога” і іншыя медалікі. І калі будзеш гэта насіць, то нейкія прароцтвы здзейсняцца. Аб гэты таксама наступным разам пагаворым. Трэба верыць у тое, што Бог адкрывае, а не ў нейкія прыватныя розныя рэчы. Нават ёсць Канстытуцыя “Аб Божым Аб’яўленні”, якая кажа нам, што ёсць тры рода Аб’яўленняў: Бог аб’явіўся праз стварэнне, Бог аб’явіўся ў сваім Сыне Езусе Хрысце, Якога папярэджвала Слова, і гэта будзе эсхаталагічнае Аб’яўленне, калі Пан Езус прыйдзе судзіць жывых і памерлых. Розныя Аб’яўлення прарокаў і прарочыц сённяшняга дня, гэта  Аб’яўленіі прыватныя, аб якіх Касцёл зведаўся, напрыклад Лурд, Фаціма, Лесалет – гэта Аб’яўленні, якія прызнаны Касцёлам. Ці, напрыклад, прыватныя Аб’яўленні святой Фаўсціне, пасля чаго мы кожны дзень молімся Вяночак да Божай Міласэрнасці. І гэта добра. Але ад гэтага не залежыць нашае збаўленне. Бо папросту гэта – прыватныя Аб’яўленні. Калі мы не будзем вырыць у тыя Аб’яўленні, якія Касцёл аб’яўляе…У што мы верым? У тое, што Бог адкрыў і Касцёл нам пераказвае. Бог адкрываецца ў стварэнні, Бог адкрываецца ў Сыне сваім – Слове. І будзе эсхаталагічнае Аб’яўленне. Але аб гэтым усім мы паразмаўляем у наступны раз. Людзі бегаюць і невядома, што і як…І зводзяць у падман людзей, не чытаючы Святога Пісання і навукі Касцёла. Нават у адным касцёле я бачыў такое: Згодна з прароцтвам, ты адышоў. Калі Папа Бэнедыкт адышоў. Згодна з якім прароцтвам? Дзе тое прароцтва? У прыватных прароцтвах бегалі і крычалі, што Папа чорны будзе… І дарэчы я тут пра нашага Папу Францішка чытаў нейкае аб’яўленне, з якім бегаюць. Ведаеце, выбіраюць кардыналы і Бог дапускае, каб быў такі Папа. Кардыналы маюць Духа Святога. І яны выбралі Папу такога, якім ён ёсць. Таму нам трэба маліцца за Папу, а не верыць у невядома якія рэчы. Дзякуем за пытанні. Наступным разам мы паразмаўляем пра гэта. А таксама паразмаўляем пра Ласку, пра тое, што вы запыталі, як супрацоўнічаць з ласкай Божай. І дасылайце яшчэ іншыя пытанні. На гэтым я з вамі развітваюся. 

Няхай Пан Бог благаслаўляе. Толькі яшчэ хачу падзякаваць вам за вашы ахвяраванні. Радыё Марыя ўтрымліваецца выключна з ахвяраванняў. Можна ахвяраваць, патэлефанаваўшы з гарадскога тэлефону на нумар 8-902-101-45-45. Кошт ахвяравання складае 2 рублі. Хвала Хрысту!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00