
Што толькі не адбывалася ў нас на Ружанцы за гэты тыдзень!
Вось толькі некаторыя моманты:
Пакуль тата Арцём маліўся, ягоная дачушка малявала і ўкладвала лялек спаць.
Дарэчы, у кастрычніку па панядзелках вечаровым ружанцам у эфіры моляцца мужчыны з Асацыяцыі Святой Сям’і. А ўдзень да нас завітала маладая мама Святлана, таксама з гэтай Асацыяцыі.
Хлопец Артур прыйшоў на ружанцовую малітву ў дзень нараджэння, а потым чытаў свае вершы.
На малітву прыходзяць удзельнікі Шанштацкага руху, а сястра Марына кожны раз рыхтуе глыбокія разважанні над таямніцамі.
І пакрысе набірае моц моладзевы Фестываль ружанцовых разважанняў! Першымі былі маладыя парафіяне мінскай Катэдры.
Паслухаць разважанні, падрыхтаваныя Ірэнай Ахрамовіч, Ганнай Блюшч, Янам Корабавым і Мікітай Яфрэмавым можна тут:
Ружанцовы кастрычнік працягваецца! Далучайцеся!