
Такі прыгожы Ружанец атрымаўся на «Радыё Марыя» на гэтым тыдні!
У панядзелак за Беларусь і беларускі народ маліўся спадар Алег з Асацыяцыі Святой Сям’і разам са спадарыняй Марыяй, нашай сталай валанцёркай.
Па аўторках звычайна ў нас малітва за моладзь. Гэтым разам за сваіх дзяцей і за ўсю моладзь малілася суполка Маці ў малітве.
У сераду Шанштацкі рух маліўся за біскупаў і ў сваіх інтэнцыях.
У святарскі дзень чацвер да нас завітала спадарыня Данута з Маргарыткі - руху, які моліцца за святароў і законных сясцёр.
Ну і ў пятніцу, калі ўспамінаем і молімся за памерлых, разам з нашымі слухачамі малітву правялі ўдзельнікі руху Апостальства дапамогі душам чыстцовым.
Дзякуй усім новым і сталым удзельнікам ружанцовай малітвы на «Радыё Марыя»!
Традыцыйна выкладваем на сайце моладзевыя разважанні над таямніцамі Ружанца. Месяц кастрычнік ужо хутка скончыцца, але мы будзем рады і ў наступныя месяцы ставіць вашыя роздумы на «Радыё Марыя», шаноўная моладзь. Дасылайце іх нам на пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Перадаем шчыры дзякуй ад нашых слухачоў усім, хто ўжо прыняў удзел у гэтай добрай справе!
Ружанцовыя разважанні ад моладзі з санктуарыя Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна:
Ружанцовыя разважанні ад моладзі з парафіі св. Валянціна ў Смалявічах:
Ружанцовыя разважанні ад моладзі з парафіі св. Андрэя Апостала ў Лынтупах:
Ружанцовыя разважанні ад моладзі з парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Барысаве: