Шмат беларускіх іконаў знаходзяцца цяпер у музейных фондах. Цуды, створаныя рукамі беларускіх майстроў, можа ўбачыць не кожны і не заўсёды.
Спецыяльна для слухачоў «Радыё Марыя» прадстаўляем наш новы праект - “Прыхаваныя каштоўнасці: беларускія іконы са сховішчаў”.
Зазірніце за заслону таямніцы разам з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і «Радыё Марыя»!
І першая ікона - спіс Святога Іосіфа з Каліша.








