У лістападзе месяцы хочам узгадаць пра некаторых выбітных асобаў каталіцкага свету, якія ўжо адышлі ў вечнасць, але ўспаміны пра іх жывуць у сэрцах людзей, якія іх ведалі. Распачынаем наш праект “Постаці” з успамінаў пра ксяндза Уладыслава Чарняўскага

- святара, які адным з першых пачаў праводзіць службы па-беларуску. Каля паўстагоддзя служыў кс. Уладыслаў у Вішневе. Цяпер там ёсць музей, прысвечаны яму. Успаміны пра святара ад стваральніцы гэтага музея, парафіянкі вішнеўскай парафіі Тэрэсы Бітэль можна паслухаць на нашым сайце.

P.S. Калі ёсць у каго магчымасць зрабіць тэкставую расшыфроўку гэтых успамінаў, калі ласка, дапамажыце.  Ёсць шмат фота з музея, якія размесцім тады разам з тэкстам.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (25) 731-85-04 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00