Адказвае кс. Дзмітры Пухальскі:

1. Калі святар цяжка захварэў, напрыклад, ляжыць у шпіталі, ці з'яўляецца гэта паважнай прычынай, каб прапусціць на гэты час грэгарыянскую Імшу? Альбо ў такім выпадку пасля хваробы мусіць пачынаць ад пачатку? Ці можа на час хваробы папрасіць адправіць нейкую колькасць такіх інтэнцый іншага святара?

2. Растлумачце, калі ласка, сітуацыю. Зараз каранавірус прыйшоў і ў Беларусь і канкрэтна ў Мінск. Мы жывем з мужам і сынам (3 гады). Ці будзе грахом, калі, не хочучы знаходзіцца ў месцы шматлікага скаплення людзей, не будзем хадзіць на Імшу?


3. Ёсць жанчына, якая спавядалася і прымала Камунію, яна зрабіла перавязку труб, ці будзе яна адлучаная ад сакрамантаў? Ці можа такі грэх адпусціць звычайны святар?

4. Калі дзяўчына выходзіць замуж за праваслаўнага і ў праваслаўнай царкве бярэ шлюб, ці можа яна ўдзельнічаць у Імшы і прымаць Камунію ў касцёле?

5. Калі ксёндз быў пробашчам парафіі на Беларусі, сам з'яўляецца палякам, а потым выехаў зноў служыць у Польшчу. Ці трэба яму атрымліваць дазвол на цэлебрацыю Імшы,  калі ён захоча прыехаць у нейкую беларускую парафію, скажам, на канікулы.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00