Хвала Хрысту! Паважаныя бацькі. Каманда "Радыё Марыя" прапануе вашым дзеткам паўдзельнічаць у ініцыятыве "Молімся разам Літаніяй".
Што хочам зрабіць?
Падзяліць Літанію да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса на радочкі, якія прачытаюць дзеці.
Потым усё аб'яднаем - і атрымаецца цэлая прыгожая і кранальная Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая будзе гучаць да канца чэрвеня на хвалях "Радыё Марыя", а потым - кожную першую пятніцу месяца.
Што трэба зрабіць?
1. Напісаць нам "хочам маліцца разам" у вайбер +375 44 513-73-97
2. Мы дашлем вам радочкі Літаніі і адкажам на пытанні, якія могуць у вас узнікнуць.
3. На камеру вашага мабільнага тэлефона трэба запісаць, як вашае дзіця кажа гэтыя радочкі.
4. Выслаць відэа нам на вайбер ці на пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Няхай гэтая прыгожая малітва з'яднае нашых дзяцей каля Сэрца Езуса Хрыста!








