Хвала Хрысту! Шаноўная моладзь. Каманда Радыё Марыя запрашае вас прыняць удзел у конкурсе "Спевы пілігрымаў".
Што трэба зрабіць?

1. Прыняць рашэнне аб удзеле ў конкурсе.
2. Выбраць пілігрымкавы спеў, які хочаце выканаць.
3. Даслаць на вайбер +375333822671 заяўку такога фармату:
" Назва спева - вашая парафія"
!! Заяўкі прымаем да 26 чэрвеня!!
4. Выканаць спеў і зняць яго на відэа.
5. Даслаць відэа на е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Відэа на конкурс просім дасылаць да 24 ліпеня.
Ваш спеў будзе размешчаны на нашым YouTube канале і прагучыць у эфіры" Радыё Марыя". Прызы таксама будуць )

Сябры, усе мы добра ведаем аб складанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне.

Зараз не час, каб збірацца разам. Але ж! Тэхналогіі XXI стагоддзя дазваляюць зрабіць нам гэта віртуальна. Выкарыстоўвайце іх, запісваючы спеў на конкурс!
Просім звярнуць увагу на:
- крэатыў, цікавую форму падачы, раскрыццё ў спеве не толькі голасу, музычных здольнасцяў, але і творчага падыходу!  Упэўненыя, што ў вашых архівах ёсць пілігрымкавыя фотаздымкі і відэа, якія можна дадаць да музычных запісаў;
- якасць  выканання і якасць відэа.
Пан Бог адарыў Вас шматлікімі талентамі, таму з малітвай і вашымі здольнасцямі ўсё атрымаецца!Няхай з усіх дыяцэзій, з усіх куточкаў Беларусі загучаць спевы на Божую Хвалу.

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00