Гісторыя сакрамэнтальных кнігаў. Імшал і багацце яго тэкстаў - у катэхэзе кс. Андрэя Кеўліча.


Laudetur Jesus Christus! Вітаем Вас, паважаныя радыёслухачы, у рубрыцы Радыё Марыя “З клопатам аб літургіі”.
У мінулых перадачах мы распачалі знаёмства з тым, як паводле навучання Касцёла арганізуецца сакральная прастора. Сёння працягваем нашыя разважанні.
Рымскі імшал, альбо проста імшал (лац.: Missale) — у Рымска-Каталіцкай Царкве кніга, якая ўтрымлівае тэксты для цэлебрацыі імшы: рубрыкі, зменныя і сталыя часткі, каляндар і г. д.
Нялёгка ўстанавіць, хто з’яўляецца аўтарам першага Імшала. Некаторыя мяркуюць, што гэта быў св. апостал Якуб , першы біскуп Ерузалема, і што ён уклаў яго ў Сіёнскім вячэрніку (Kozma, 97; Renaudot, Dissert. de Liturg. Orient. Origine et Auctoritate, том I). Так гэта ці не, але ўсе згаджаюцца, што літургія, якая носіць імя гэтага апостала, з’яўляецца найбольш старажытнай з усіх існуючых. Звесткі пра яе паходзяць з 200 года.
У апостальскі перыяд мы знаходзім не менш за чатыры адмысловыя кнігі, якія выкарыстоўваліся ў службе пры алтары, а менавіта антыфанарый, евангеліярый, лекцыянарый і сакрамэнтарый. У антыфанарыі змяшчалася ўсё, што спяваў хор і пасвячаныя служыцелі. Ён нечым нагадвае сучасны градуал. Евангеліярый утрымліваў урыўкі Евангелля на нядзелі і святочныя дні года. У лекцыянарыі знаходзіліся ўсе чытанні са Старога і Новага Запаветаў, якія чыталіся на Імшы. Усё, што мусіў чытаць сам святар, гэта значыць калекты, сакрэты, прэфацыі, Канон і г. д., знаходзілася ў сакрамэнтарыі.
Аўтарства гэтых чатырох кніг застаецца невядомым. Ян Дыякан (l. 2, c. 6), які напісаў жыццяпіс св. Грыгорыя Вялікага, кажа нам, што ён на свае вочы бачыў антыфанарый, які склаў гэты пантыфік; але ці трэба лічыць яго першым антыфанарыем ці толькі новай рэдакцыяй старога, аўтар не ўдакладняе. Аднак многія лічаць, што ён сапраўды быў першым, так што Папа Грыгорый можа лічыцца яго сапраўдным аўтарам (Kozma, 99, зноска; Gavantus, 5).
Згадкі пра лекцыянарый мы знаходзім яшчэ ў сярэдзіне ІІІ стагоддзя, бо св. Іпаліт, біскуп італьянскага Порта, згадвае пра яго ў сваім так званым Пасхальным Каноне (Kozma, ibid.) Яго аўтар дакладна не вядомы. Да канца IV стагоддзя ён прайшоў праз старанную рэвізію ў руках св. Гераніма, які быў адмыслова прызначаны на гэтую працу Яго Святасцю св. Папам Дамасам. Пасля таго, як розным нядзелям і святам былі разважліва прыпісаны адпаведныя чытанні, у гэты лекцыянарый былі ўстаўлены Пасланні і Евангеллі, якія мелі чытацца на працягу года. Гэты кодэкс часам называюць Лекцыянарыем Гераніма ад імя яго ўкладальніка. Менавіта з яго ўзяты тыя Пасланні і Евангеллі, якія знаходзяцца ў нашым цяперашнім Імшале (Kozma, 177, зноска; Gavantus, Thesaur. Sacr. Rit., 5).
Аўтарства Евангеліярыя дагэтуль не ўстаноўлена. Пра яго часта згадваюць старажытныя аўтары, але амаль ніхто не стараўся вызначыць яго канкрэтнага аўтара, бо гэтая кніга вельмі старая.
Адносна Сакрамэнтарыя, альбо Liber Sacramentorum, ідуць шматлікія дыскусіі. Хоць зазвычай аўтарства гэтай кнігі прыпісваюць Папу Льву Вялікаму (V ст.) і называюць яе ягоным імем, некаторыя з найдастойнейшых аўтараў аспрэчваюць, што ён яе ўкладаў. Акрамя гэтага Сакрамэнтарыя, з цягам часу з’яўляюцца яшчэ два: адзін адрэдагаваны Папам Гелазіем, а іншы — Папам Грыгорыем Вялікім. Сакрамэнтарый Гелазія, па вялікім рахунку, з’яўляецца проста перапрацоўкай Сакрамэнтарыя Льва, а Сакрамэнтарый Грыгорыя заснаваны на гэтых двух. Сёння, калі мова ідзе пра Сакрамэнтарый, заўсёды маецца на ўвазе той, што быў выпушчаны пад імем Грыгорыя, бо ён больш поўны, чым іншыя (Kozma, с. 99, зноска 9).
Паколькі святару было нязручна карыстацца наперамен адной з гэтых чатырох кніг для чытання фрагментаў Пісання ці малітваў, асабліва пры цэлебрацыі ціхай Імшы, хутка прыйшло разуменне таго, што трэба мець адну кнігу, у якой аб’ядноўваўся б змест усіх чатырох. Гэта прывяло да стварэння так званых поўных Імшалаў (Missale plenum).
Ордэны дамініканцаў і францысканцаў, якія з'явіліся ў XIII стагоддзі, адаптавалі імшал да ўласных патрэбаў у апостальскіх падарожжах. У 1223 годзе св. Францыск загадаў сваім братам выкарыстоўваць для адаптацыі тэксты імшала, якія былі ва ўжытку Рымскай курыі. Папа Грыгорый IX прапаноўваў зрабіць францысканскі імшал агульным для ўсёй лацінскай царквы, але гэта ідэя не была рэалізавана. Папа Мікалай III у 1277 годзе зацвердзіў гэты імшал для ўжытку ў рымскай дыяцэзіі. Дзякуючы францысканцам, якія спрыялі распраўсюджванню гэтага імшала, ён паступова з'явіўся ў шматлікіх рэгіёнах. Вынаходніцтва друку ў XV стагоддзі паскорыла гэты працэс, а таксама наблізіла выхад друкаванага выдання Рымскага імшала ў 1474 годзе. З гэтага часу паскорылася стандартызацыя лацінскай літургіі

Пры падрыхтоўцы новага поўнага Імшала стандартам служыў Сакрамэнтарый Грыгорыя Вялікага. Гэтая праца была прадпрынята Папам Піем IV і была скончана ягоным наступнікам, Папам Піем V, які ў 1570 годзе выдаў новы Імшал, а таксама булу, у якой прадпісаў усім абавязкова карыстацца гэтым Імшалам. Гэтую ж кнігу мы выкарыстоўваем і да сённяшняга дня (Kozma, с. 101, зноска 3).
Трыдэнцкі сабор прыняў рашэнне зацвердзіць адзіны тэкст імшала для ўсёй лацінскай Царквы. Гэтае рашэнне было рэалізавана папам Піем V 14 ліпеня 1570 года, калі была апублікавана була Quo Primum. Гэтым тэкстам імшал, які выкарыстоўваўся папскай курыей, быў аб'яўлены абавязковым для ўсёй лацінскай царквы за выключэннем тых рэгіёнаў і супольнасцяў, якія маглі пацвердзіць больш як двухсотгадовую гісторыю свайго абраду.
Була Quo Primum катэгарычна ўстанаўлівала гэты новы імшал «назаўсёды», не плануючы ніякіх змяненняў у ім. Тым не менш нязначныя змены ўносіліся некаторымі папамі, якія выпускалі новыя тыпавыя выданні (Editio typica), гэта значыць тыя, з якіх мусілі друкавацца ўсе іншыя імшалы. Папа Клімент VIII выдаў новае тыпавое выданне імшала 7 ліпеня 1604 года. У ім былі зробленыя некаторыя змены і дапаўненні у цэлебрацыях святых і зменных тэкстах.
Папа Урбан VIII апублікаваў наступнае тыпавое выданне 2 верасня 1634 года.
У 1884 годзе Папа Леў XIII апублікаваў чарговае тыпавое выданне са зменамі, якія адбыліся пасля папы Урбана VIII.
Наступную рэдакцыю імшала прадпрыняў папа св. Пій X, але завершана праца была толькі пры папу Бэнэдыкце XV 25 ліпен 1920 года. Гэтае выданне ўключала некалькі выпраўленняў, скасаванняў і дадаткаў у тэксты малітваў, але асноўныя змены былі зробленыя ў рубрыках. Яны не былі ўключаныя ў існуючы раздзел Rubricae generales, але склалі асобны раздел Additiones et variationes in rubricis Missalis.
Значныя змены ў імшал унёс папа Пій XII, хоць яны і закранулі толькі чатыры дні ў годзе. Былі адрэдагаваныя тэксты Пасхальнага Трыдууму, напрыклад, зменены час некаторых набажэнстваў. Так, Пасхальная вігілія павінна была цэлебравацца вечарам у Вялікую суботу, а не раніцай, як было раней. Гэтыя выпраўленні нават выклікалі змены ў кананічным праве, бо да той пары, за выключэннем толькі паўночнай імшы на Божае Нараджэнне, не дазвалялася служыць імшу раней, чым за гадзіну да світанку, і пазней за гадзіну да поўдня. Гэтыя змены былі зробленыя ў 1955 годзе. Пій XII стварыў таксама камісію з мэтай перагляду ўсіх рубрык імшала.
Благаслаўлёны Ян XXIII выпусціў у 1962 годзе новае тыпавое выданне, якое мела два заўважныя змяненні: да ліку святых, што ўзгадваюцца ў Рымскім каноне, быў далучаны святы Юзаф, а з малітвы, чытанай у Вялікую Пятніцу з просьбы аб юдэях быў выключаны эпітэт perfidi (няверныя). Варта заўважыць, што далучэнне святога Юзафа было першай зменай ва Эўхарыстычным каноне з часоў імшала св. Пія V. Таксама ў гэтае выданне ўвайшлі новыя, папраўленыя рубрыкі, падрыхтаваныя камісіяй, утворанай Піем XII.
Другі Ватыканскі Сабор праходзіў з 1962 па 1965 гады. На другім пасяджэнні Сабора, якое адбылася ўвосень у 1963 годзе, айцы Сабора прынялі апостальскую канстытуцыю Sacrosanctum consilium, прысвечаную богаслужэнню. У гэтым тэксце яны, між іншым, пастанавілі апублікаваць новы імшал, дзе дазвалялася б служэнне імшы на нацыянальных мовах і аднаўляліся некаторыя старажытныя традыцыі, напрыклад, практыка канцэлебрацыі і малітва верных. У 1965 годзе такі імшал быў выдадзены, але ён закранаў толькі парадак імшы і не быў тыпавым выданнем.
3 красавіка 1969 года апостальскай канстытуцыяй Missale Romanum папа Павел VI увёў новы, цалкам перапрацаваны парадак імшы. 26 сакавіка 1970 года Кангрэгацыя Божага культу выдала першые тыпавое выданне новага імшала на лацінскай мове. Другое тыпавое выданне з'явілася ў 1975 годзе. У 2000 годзе папа Ян Павел II ухваліў трэцяе выданне, якое выйшла і было аб'яўлена тыпавым ў 2002 годзе.
В 2007 г. Папа Бенедикт XVI издал Апостольское послание «motu proprio» Summorum Pontificum. В этом послании Папа значительно расширяет возможности использования Римского Миссала, утверждённого св. Пием V и обновленного Иоанном XXIII в 1962 году. Бенедикт XVI напоминает в своем motu proprio, что этот Миссал никогда не был формально отменен, и называет его «экстраординарным выражением lex orandi (закона молитвы) Католической Церкви латинского обряда» — наряду с ординарным выражением того же lex orandi, которым продолжает оставаться Миссал, изданный Папой Павлом VI в ходе литургической реформы, и третье типовое издание которого было утверждено Иоанном Павлом II в 2002 году. Согласно нормам, устанавливаемым настоящим Посланием, любой католический священник латинского обряда вправе использовать в приватной Мессе как тот, так и другой Миссал, не испрашивая для этого специального позволения у Апостольского Престола или у своего Ординария. Епископы же и настоятели должны идти навстречу группам верующих, желающих участвовать в Мессе по дореформенному обряду.
Таким образом, в настоящее время существуют две формы римского обряда и, соответственно, две легитимные версии Римского Миссала: при служении по ординарной форме используется типовое издание 2002 года, опубликованное Папой Иоанном Павлом II, а при совершении богослужения по экстраординарной форме используется Миссал, утверждённый Иоанном XXIII в 1962 году.
Дарагія радыёслухачы, у наступный сустрэчы мы працягнем разважанне над імшалам, у прыватнасці, пазнаёмімся з агульным укладам гэтай кнігі, а сёння я з вамі развітваюся. Няхай Божая ласка дапаможа нам быць вернымі вучнямі нашага Збаўцы. Laudetur Jesus Christus!

 

© 2016 «Радыё РМ» / E-mail: radiomariaby@gmail.com / Тэл.: +375 (29) 306-22-65 / РБ, г. Мінск, ул. Чайкоўскага 70, оф. 3 / УНП 192658625
Працоўныя гадзіны: 8.00 - 22.00