Мастацкі пленэр у Навагрудку
У якім узросце можна пачаць маляваць? Ці можа маляване дапамагчы пераадолець жыццёвыя нягоды? Чым мастацкі пленэр у Навагрудку адрозніваецца ад іншых? Хто можа прыняць удзел у пленэры? Размаўляем з мастачкайНадзеяй Букай.
Tu es Petrus: Папа Фабіян
Калі ў чарговы раз паўстала пытанне выбару Папы Рымскага і ўсе чакалі агульнага рашэння, раптам на галаву аднога з прысутных святароў, якога звалі Фабіян, апусціўся голуб. Людзі палічылі гэта добрым знакам і рашэннне было прынята. Пра жыццё і дзейнасць рымскага Папы Фабіяна распавядае сястра Дар'я Галубкова OV.
Клюшчаны. Цуд захаванай веры.
Сцежка Божага провіду, часам, куды толькі не завядзе. Раніцай, 19 чэрвеня, сіняя машынка Радыё Марыя прыпаркавалася ў Клюшчанах, што на Астравеччыне, каб раздзяліць з мясцовымі вернікамі радасць асвячэння алтара ў адноўленай капліцы. Не аднойчы наша каманда бывала ў невялікіх каплічках, але гэтая - асаблівая, бо яна паўстала побач з тым месцам, дзе калісьці ўзвышалася старажытная святыня, - драўляны касцёл Святога Яўхіма 1726 года пабудовы.
Ліхтарыкі ў цемры. Прэм'ера праграмы.
Паглядзіце на лямпачку: падаецца, гэта простае шкло і некалькі правадкоў. Але варта толькі націснуць на выключальнік і яна адразу заззяе, аддаючы свет усім, хто яго патрабуе. Так і чалавек, які прымае Божае слова, не толькі сам становіцца шчаслівым, але і дзеліццца гэтым Божым светам з іншымі, як ліхтарык, што свеціць у цемры.












