Як пілігрым пілігрыму. Ружаны
Адна з легенд сведчыць, што ў першых гаспадароў гэтых месцаў было дзве дачкі Ружа і Ганна, таму мястэчка назвалі ў іх гонар, але гэта толькі адзін са шматлікіх варыянтаў паходжання назвы Ружаны. Росквіт мястэчка назаўсёды звязаны з часамі Сапегаў.
"Першая камунія з белым бантам"
Запрашаем дзяцей паслухаць кнігу ксяндза Яна Твардоўскага «Першая Камунія з белым бантам», якая была надрукавана ў выдавецтве «Про Хрысто», пераклад зрабіла Ірыны Жарнасек. Ксёндз Ян проста і дасціпна тлумачыць дзецям складаныя рэчы: што такое Эўхарыстыя, што значыць "прымаць Святую Камунію", як любіць Пана Бога, чаму Езус з’яўляецца сябрам кожнага чалавека, што такое хрост і якім павінен быць хрысціянін у штодзённым жыцці.
Tu es Petrus: Папа Дамасій I
Трыццаць сёмы біскуп Рыма, папа Дамасій I актыўна займаўся царкоўным будаўніцтвам і цвёрда абараняў веру. Дамасий I даручыў свайму сябру, св. Гераніму, зрабіць пераклад Бібліі, які пазней стане вядомы як Вульгата - афіцыйны пераклад на лацінскую мову, ім мы карыстаемся да гэтай пары.
Як пілігрым пілігрыму. Лагішын
Як карануюць абразы і калі гэта адбылося упершыню? Чаму карануюць толькі асобу Маці Божай? Колькі каранаваных абразоў ёсць на Беларусі? Калі была каранаваная Маці Божая Лагішынская, каралева Палесся, і які юбілей адзначае санктуарый ў гэтым годзе? Чым адметнае мястэчка Лагішын і чаму абавязкова трэба там пабываць распавядае Ірэна Рубінава.











