Парады псіхолага. Што рабіць з крыўдай?
Ці ведаеце вы, што такое насамрэч крыўда? Гэта глыбока схаваная злосць, якая не мае выйсця. Што з ёй рабіць? Як справіцца, каб яна не перешкаджала жыць і быць шчаслівым? Псіхолаг Таццяна Палхоўская адказвае на гэтыя пытанні, а таксама каментуе сітуацыі, што даслалі слухачы Радыё Марыя.
Прэдыстынацыя гностыкаў або Лічылка Збаўлення
Ёсць група ерасяў, з якімі не ўсё так проста, бо яны ў розных формах сустракаюцца і ў нашыя дні. Гэта ерасі, якія датычаць збаўлення. Як дзейничае збаўленне? Ці магчыма зрабіць яго падуладным сабе, пакрокава яго дасягнуць? Шукаем адказы на гэтыя вельмі цікавыя пытанні разам з айцом Яўгенам Голубам.
Tu es Petrus: Грыгорый VII
Папа Грыгорый VII паходзіў з нізоў тагачаснага грамадства. Сваім бацькам ён часта называў апостала Пятра, а маці - святую Царкву.
Як пілігрым пілігрыму. Шэметава
Сядзібны маёнтак беларускіх шляхціцаў Скірмунтаў, каля мястэчка Шэметава, напоўнены унікальнымі архітэктурнымі пабудовамі, што захаваліся са старажытных часоў да нашых дзён. Гэта каменны касцёл, драўляная званніца, свіран, кузня, бровар, плябанія, а таксама парк і штучныя сажалкі.












