Tu es Petrus: Калікст III
Па адной з легенд менавіта папа Калікст III наклаў анафему на камету Галея, якая з'явілася ў 1456 годзе, мяркуючы, што гэта благое прадвесце для хрысціян, што абаранялі Белград да асманаў. А праўда гэта альбо мана слухайце ў праграме с. Дар'і Галубковай OV.
Як пілігрым пілігрыму. Фаніпаль
Назва гэтага мястэчка вядомая з канца XIX стагоддзя, згодна з легендай, яна паходзіць ад імёнаў дачок мясцовага землеўладальніка Багдашэўскага — Фані і Полі. Пра гісторыю і сучаснаць Фаніпалі, пра мясцовую каталіцкую парафію распавядае Ірына Рубінава.
Катэхэза ксяндза Алега Пятрашкі пад час моладзевага чування.
"Калі мы дазваляем Богу дзейнічаць праз нас, калі мы настолькі паяднаныя з Богам, што ён можа праз нас дзейнічаць - тады мы здольныя да ахвярнай любові". Пра цуд любові, яе асаблівасці і адлюстраванне ў Евангеллі слухайце катэхэзу кс. Алега Пятрашкі.
Абвяшчэнне Божага Валадарства і заклік да навяртання. Шосты ружанцовы кангрэс
Як нарадзілася ідэя правядзення Ружанцовых кангрэсаў? Чым сёлетні кангрэс будзе адрознівацца ад мінулых? Хто можа ўзяць у ім удзел? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае айцец Раман Шульц.












