Як пілігрым пілігрыму. Краснае
Вёска Краснае мае такое надзвычай жывапіснае наваколле, што ўжо ў XIV веку гэта заўважылі людзі. Таму і далі паселішчу такую назву, бо "краснае" - значыць прыгожае. Акрамя неагатынага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у вёсцы і недалёка ад яе захавалася многа цікавых помнікаў даўніны. слухайце аповед Ірыны Рубінавай пра мінулае і сучаснасць гэтых мясцін.
Tu es Petrus: Павел III
Слухайце аповед с. Дар'і Галубковай OV пра Папу, які правёў на троне св. Пятра самы працяглы час у XVI стагоддзі (15 гадоў). У перыяд яго пантыфікату Мікельанджала скончыў сваю знакамітую фрэску "Страшны суд", якая ўпрыгожвае Сіксцінскую капэлу, а Мікалай Капернік прысвяціў Паўлу III адну з сваіх вядомых прац.
Як пілігрым пілігрыму. Пяршаі
Касцёл Святога Юрыя ў мястэчку Пяршаі вядомы ад 15 стагоддзя. Спачатку драўляны, а потым каменны храм са стромкімі вежамі - гэта не толькі архітэктурнае ўпрыгожанне вёскі, але і месца памяці. Менавіта тут пад час апошняй вайны прынялі мучаніцкую смерць святары Ахілес і Герман.
Каплічка ў Крыўчыцах
Ёсць на Піншчыне вёска Крыўчыцы, жыхары якой зараз моляцца ў новай, светлай і ўтульнай капліцы. Але некалі быў тут драўляны касцёл, які згарэў за савецкім часам.












