Аўдыятэка
Размовы пра мову
Як утварылася слова "спагада" і які першапачатковы сэнс яно мела? "Чуючы сэрцам і чужую бяду зразумею", "калі раіш суседу, то абмазгуй даследу",
"Грыбы шукаць, як і вершы складаць: Не знаеш, дзе ўдача прыхіліцца..." - пісаў Васіль Зуёнак. Якія трапныя словы, прыказкі, прымаўкі і грыбныя сакрэты захоўваюць беларусы?
"У верасня — свой, асаблівы, пах: курыць сівец—плыве дымок гаркавы. Зямлёю пахне бульба у капцах, антонаўкамі — зоры па начах. І туманы — ляжалаю атавай," - пісаў Рыгор Барадулін. Як называлі беларусы верасень у даўнія часы?
"Глядзіць на ваду, а ўглядаецца пад ваду," - такая прыказка ёсць пра гэтую птушку. Клекатун, весялец, лялёка, чорнагуз, бацян - так называюць бусла на Беларусі.
Сябра, сябрук, прыяцель, дружка, дружа, таварыш - так шмат назваў мае беларуская мова для блізкіх людзей! Каго беларус можа назваць "тайнікам"?
"З мёдам і каліна маліна," - казалі беларусы. Якую ролю мёд іграў у жыцці беларусаў?
Беларусы лічылі, што Маці Божая не адразу ўзышла на неба, а тры дні яшчэ хадзіла па нашай зямлі, пакінуўшы сляды на камянях, ведаеце чаму?
Б'юць кулакамі, далонямі гладзяць, кладуць на лапату і ў пекла садзяць, а вымуць - нажамі крамсаюць,
"Кожная хата ў жніўні багата", "Хто ў жніўні гуляе, той узімку галадае", - казалі нашыя продкі. А ці ведаеце вы спрадвечна беларускія назвы гэтага месяца?
"Адзін лье, другі п'е, а трэці зелянее ды расце". Што думалі беларусы пра дождж, як да яго ставіліся? Як адлюстравалася гэта ў мове народнай і літаратурнай, у звычаях? Збіраемся разам "як кроплі вады" і разбіраемся ў гэтай тэме разам з Ядзвігай Рай і Марыяй Макарэвіч.


















